Цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў трэцяй дэкадзе ліпеня, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.

«У выходныя, 20 і 21 ліпеня, тэмпература ў большасці раёнаў чакаецца ў межах ад 22 да 29 градусаў цяпла [у Мінску каля 25], ападкаў будзе няшмат. Але на пачатку наступнага тыдня прагназуюцца дажджы, звязаныя з атмасфернымі франтамі, якія будуць перамяшчацца да нас з тэрыторыі Польшчы.

Тэмпературны фон будзе блізкім да кліматычнай нормы. да канца ліпеня ў начны час будзе ў сярэднім ад 10 да 17 градусаў вышэй за нуль, днём — ад 21 да 28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах да +30. Перыядычна будуць ісці кароткачасовыя навальнічныя дажджы», — сказаў Аляксандр Бяганскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0