19.07.2019 / 12:05

Маладым на вяселле падарылі 100 фальшывых даляраў. Прынамсі так сцвярджае фігурант 1

Пра выпадак паведамляе сайт Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

У аддзяленне банка ў Брэсце звярнуўся 39-гадовы мужчына, ён хацеў абмяняць 100 даляраў. Банкнота выклікала сумневы ў работніцы банка, яна выклікала міліцыю. Як патлумачыў берасцеец, купюру ён атрымаў ад сваякоў на вяселлі ў якасці падарунка. Хто канкрэтна падарыў, ён не памятае. Мужчына нават не меркаваў, што банкнота можа быць падробленай.

Экспертыза выявіла, што купюра выраблена спосабам афсетнага друку, ахоўная нітка і вадзяны знак імітаваныя.

Заведзена крымінальная справаа 1 арт.221 (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер).

NN.by

0
Алег С. / Адказаць
20.07.2019 / 20:00
Яшчэ любяць пустыя канверты падкладваць у падарунак на вяселлі. А не хадзіце замуж, нічога добрага )) "Хорошее дело браком не назовут", - кажуць у Расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру