19.07.2019 / 12:29

86-гадовая бабуля і ўнук-падлетак паспрачаліся наконт гарачага чаю. Справа скончылася зламанай мыліцай і дзвюма заявамі ў міліцыю 7

Здарэнне адбылося ў вёсцы Порса, што ў Вілейскім раёне. Там 15-гадовы падлетак зламаў мыліцу сваёй 86-гадовай бабулі, паведамляе kraj.by

А адбылося вось што, распавёў участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Лапша.

Хлопец з бацькамі і бабуляй жыве ў Порсе, але ў сям'і ёсць жыллё і ў Вілейцы. Аднойчы падлетак сабраўся ў горад, аднак вырашыў пераначаваць у бабулі. Стаў піць гарбату, але бабуля зрабіла заўвагу, каб не ставіў гарачы кубак на стол. Маўляў, пасля гэтага на стале застаюцца белыя кругі. Таксама старэнькая жанчына стала вучыць хлопца жыццю. Разгарэўся канфлікт.

Бабуля ў выніку кінула мыліцу ва ўнука, а ён падхапіў і ўдарыў аб сцяну. Мыліца трэснула.

Бабуля напісала на ўнука дзве заявы ў міліцыю.

Хлопца прыцягнуць да адказнасці па двух артыкулах:

— другая частка артыкула 9.1 «Наўмыснае прычыненне псіхічных пакут, здзейсненае ў дачыненні да блізкага сваяка або члена сям'і»;

- артыкул 10.9 «Наўмыснае пашкоджанне маёмасці».

За першае правапарушэнне прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь (да 255 рублёў) або адміністрацыйны арышт. За другое — штраф 50 базавых велічынь (да 1275 рублёў).

Па абодвух артыкулах хлопец дасягнуў узросту адміністрацыйнай адказнасці — 14 гадоў. Бабуля сцвярджае, што шкода ад зламанай мыліцы складае 40 рублёў.

NN.by

1
Генэрал Голад / Адказаць
19.07.2019 / 13:01
А мне навіна спадабалася. ) Паспрачаліся падчас частаваньня чаем. Амаль што як у Вялікай Брытаніі. Цывілізацыя, культура! І зламалі ж не сківіцу, а - мыліцу. ))

PS Дарэчы, шаноўныя суайчыньнікі, слова навІна, у дадзеным кантэксьце, вымаўляецца з націскам на І. Бо навінА - гэта ральля на зямлі, якую дагэтуль не апрацоўвалі, ці якую доўгі час не апрацоўвалі. 
1
циник / Адказаць
19.07.2019 / 13:03
ну, а теперь заплатят лукашенко на новые лыжи 1275 рублей. зачем было вызывать милицию? 
2
Александр / Адказаць
19.07.2019 / 14:11
Учись внучок у одноного Сильвера.Тот с одного броска костыля сразил на смерть здоровенного моряка.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру