19.07.2019 / 13:15

Як выглядае макет ідэальнага Гродна — дзе да цяперашніх краявідаў дадаюцца і ратуша, і Фара Вітаўта ФОТЫ 7

Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха сваімі рукамі стварае музей макетаў «ідэальнага» горада ўжо цягам 10 гадоў. Адзін з макетаў прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi — кварталу Гарадніцы. 

«Макет кварталу Гарадніцы я планую скончыць недзе ў верасні, пакуль яшчэ ён у працэсе. А гістарычны цэнтр горада ўжо гатовы. І яго хутка можна пабачыць», — расказаў краязнаўца «Нашай Ніве».

Адметна тое, што на макет гістарычнага цэнтра патрапілі і Фара Вітаўта, і ратуша, і Дамініканскі касцёл, і палац Масальскіх — тых шэдэўраў архітэктуры, якія ўжо, на жаль, страчаныя.

«Мне цікава гісторыя, і я хацеў паказаць, што раней Гродна быў сапраўды каралеўскім горадам. Прыязджайце ў Гродна, я гатовы распавядаць пра яго падрабязней!» — запэўніў Ігар Лапеха.

НТ, фота Аляксея Ластоўскага

0
Раман / Адказаць
19.07.2019 / 14:13
Выдатная праца !!!
34
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
19.07.2019 / 14:44
"Ідэальная Горадня"? Вам самім ня сьмешна? З залатымі купаламі нават на Фары Вітаўта? З хрушчоўкамі? Зь зялёнымі бляханымі дахамі? "Палацам Бачкова"?
0
Васіль / Адказаць
19.07.2019 / 15:03
Вельмі цікава, дзякуй!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру