19.07.2019 / 13:17

На чыгуначным вакзале з'явіліся новыя тэрміналы для білетаў, дзе можна разлічыцца наяўнымі. І яны нават выдаюць рэшту! ФОТА 2

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі запрацавалі 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання. Зараз пасажыр сам можа купіць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа (электрычкі) і гарадскіх ліній, паведамляе БЧ.

Фота Белчыгункі

Тэрміналы маюць удасканаленыя функцыянальныя магчымасці і дазваляюць разлічвацца аплатнымі карткамі ўсіх банкаў, уключаючы міжнародныя.

Акрамя таго, тэрміналы прымаюць аплату наяўнымі і выдаюць рэшту.

Для зручнасці карыстальнікаў на экранах адлюстроўваецца час адпраўлення найбліжэйшых цягнікоў у найбольш папулярных напрамках.

NN.by

13
Максим Дизайнер / Адказаць
19.07.2019 / 13:25
Кто делал дизайн этого убожества. Да на него смотреть противно, ни то что билеты покупать.
3
фелікс / Адказаць
19.07.2019 / 14:11
Нагадвае савецкі газіровачны аўтамат. Пэўна рабілі у Расеі. Там бум настальгіі па СССР.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру