На фота з Меркель новы міністр абароны, лідар ХДС Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр, былая міністарка абароны, а цяпер старшыня Еўракамісіі Урсула ван дэр Ляен, фота з інстаграма Ангелы Меркель 

На фота з Меркель новы міністр абароны, лідар ХДС Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр, былая міністарка абароны, а цяпер старшыня Еўракамісіі Урсула ван дэр Ляен, фота з інстаграма Ангелы Меркель 

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель пацвердзіла свой намер не ўдзельнічаць у выбарах 2021 года на пасаду канцлера і адзначыла, што пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў у яе будзе «іншае жыццё», якое яна хацела б пражыць так жа добра.

Пра гэта канцлер заявіла падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі перад сваім сыходам у адпачынак, паведамляе Der Spiegel.

Кажучы пра сваё здароўе, яна сказала, што разумее ўсю цікавасць грамадскасці да стану свайго здароўя, аднак лічыць, што гэта асабістае пытанне. Яна запэўніла, што як канцлер павінна быць у стане дзейнічаць.

«Вы мяне ведаеце, я магу рабіць гэтую працу», - сказала на заканчэнне Меркель, дадаўшы, што гэтак жа, як і грамадскасць, зацікаўлена ў сваім здароўе.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0