19.07.2019 / 16:17

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі 11

Сёння суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў прысуд Андрэю Галавачу, які знаходзіцца за кратамі ўжо 50 месяцаў. Яго прызналі невінаватым ў атрыманні хабараў і злоўжыванні ўладай. Галоўны інжынер МЗКЦ рэкардсмен па часе, праведзеным у СІЗА, хоць па першай справе ён быў апраўданы ў судзе тройчы, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

— Не вінаваты, — такі прысуд у дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ у пятніцу, 19 ліпеня, пастанавіў суд Першамайскага раёна.

Напярэдадні пракурор Юрый Шарснёў заявіў: віна Галавача даказаная ў поўным аб'ёме, ён папрасіў суд прызнаць фігуранта вінаватым і прысудзіць да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Абаронцы галоўнага інжынера МЗКЦ казалі пра адваротнае. Ніводны з чатырох хабарадавальнікаў не з'явіўся на працэс, іх паказанні падчас папярэдняга расследавання непаслядоўныя і супярэчлівыя, няма ні відэа, ні аўдыязапісу, якія б пацвярджалі, што Галавач браў хабар. Таму іх падабароннага трэба апраўдаць па ўсіх пунктах абвінавачвання.

Выслухаўшы ўсе бакі, суд пайшоў у дарадчы пакой на два дні. Сёння суддзя Святлана Чараповіч абвясціла прысуд. Андрэй Галавач прызнаны невінаватым па па ч. 2, 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), і суд пастанавіў яго апраўдаць.

— На мой погляд, гэтая справа складаецца з адных сумневаў. (…) Я веру, што высокі суд прыме справядлівае рашэнне і ўвесь гэты кашмар скончыцца, — казаў у сваім апошнім слове Андрэй Галавач.

Цяпер у галоўнага інжынера МЗКЦ ёсць права звяртацца ў суд пазовам аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з утрыманнем у СІЗА па першай справе.

— Сама справа, якую мы сёння разбіраем, заведзена 5 лютага 2018 года — праз 15 хвілін пасля абвяшчэння апраўдальнага прысуду. Мяне затрымліваў той жа следчы, які вёў справу, па якой я быў апраўданы. Гэта наогул ставіць пад сумнеў аб'ектыўнасць правядзення следства, — казаў 16 ліпеня падчас працэсу Андрэй Галавач.

Нагадаем, ён быў затрыманы ў будынку суда адразу ж пасля абвяшчэння апраўдальнага прысуду. На гэты раз, па версіі следства, атрымаў у якасці хабару 192 200 даляраў, 35 тысяч еўра і «меў намер атрымаць яшчэ 240 тысяч даляраў», але не паспеў, таму што быў затрыманы.

2
фелікс / Адказаць
19.07.2019 / 16:24
Такое уражанне, быццам улада альбо СК адпрацоўвае грошы расейскага бізнэсу і душыць паспяховыя беларускія прадпрыемствы.
0
Алесь / Адказаць
19.07.2019 / 16:44
А хто й як кампенсуе чалавеку змарнаваныя 4 гады жыцця?
0
даведка / Адказаць
19.07.2019 / 16:46
Только компенсация ему зарплаты за 50 месяцев нахождения в СИЗО из госбюджета составит порядка 50.000$ + примерно столько же за услуги адвокатов + моральный вред... 
Кто из следователей СК, оперативников ГУБОПиК МВД и прокуроров Генпрокуратуры, осуществлявших надзор за расследованием уголовных дел и поддерживавших государственное обвинение в судах, это затем компенсирует налогоплательщикам и казне?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру