19.07.2019 / 18:45

Барысаўскі таксіст аказаўся серыйным злодзеем, які краў бензапілы

Сілавікі на месцы злачынства затрымалі вадзіцеля таксі, які падазраецца ў серыі крадзяжоў бензапіл.

Ноччу зламыснік трапляў на тэрыторыю вытворчых прадпрыемстваў і выкрадаў бензапілы, якія работнікі, адлучыўшыся, пакідалі без нагляду. Скрадзенае ён прадаваў пакупнікам, якія нічога не падазравалі. Такім чынам за апошнія некалькі тыдняў прапала дарагое абсталяванне на трох піларамах у Барысаве і Барысаўскім раёне.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выйшлі на раней судзімага 30-гадовага жыхара Барысава. Выкрадзены інструмент коштам больш за 1 тысячу рублёў супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў багажніку яго машыны.

За паўторна ўчыненае злачынства мужчыну пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру