19.07.2019 / 19:12

У Лельчыцах у загадчыцы фермы дома знайшлі амаль тону крадзенага збожжа 5

У Лельчыцкім раёне загадчыца і вартаўнік фермы скралі маёмасць сельгаспрадпрыемства, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС ініцыявалі агляд падворка загадчыцы малочна-таварнай фермай, што знаходзіцца ў вёсцы Баравое. Па месцы жыхарства 42-гадовай жанчыны праваахоўнікі выявілі 347 кг зерня кукурузы, 332 кг камбікорму, 23 кг шроту, 60 кг сухога малака, 320 кг збожжа трыцікале. Кіраўніца таксама захоўвала 20 л дызельнага біяпаліва. Загадчыца прызналася, што ўсё гэта было выкрадзена з фермы, якой яна кіруе больш за 8 гадоў.

NN.by

0
Лях / Адказаць
19.07.2019 / 19:20
Захоувала 20л дызельнага бiапалiва... найшлi злодзея. Капнiця любога старшыню калгаса каля Менску, там не такое знойдзеця
0
vovik21.12 / Адказаць
19.07.2019 / 20:24
А что вы хотели найти у заведующей фермы, нефть что-ли?))))
0
фелікс / Адказаць
19.07.2019 / 20:35
Всё вокруг - колхозное, всё вокруг - моё.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру