19.07.2019 / 20:13

У Францыі зафіксавана самая высокая тэмпература ў гісторыі краіны

У французскім горадзе Верарг зафіксавалі самую высокую тэмпературу ў гісторыі краіны. 28 чэрвеня слупок тэрмометра паказаў плюс 46 градусаў, піша Meteo France.

Акрамя таго, з пачатку наступнага тыдня сіноптыкі прадказваюць тэмпературу ў раёне 30-35 градусаў па Цэльсіі ў паўночнай частцы краіны і 35-39 градусаў на паўднёвым захадзе.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру