19.07.2019 / 20:25

Прадпрыемства былога ўласніка Аршанскага авіязавода фінансавала «ДНР» 4

Адно з прадпрыемстваў украінскай групы «Мотар Січ» два гады фінансавала баевікоў «ДНР», паведамляюць украінскія сілавікі.

«Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны спынілі супрацьпраўную дзейнасць групы кампаній «Мотар Січ», якая на працягу двух гадоў фінансавала дзейнасць тэрарыстычнай арганізацыі ДНР», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гаворка ідзе аб прадпрыемстве Сняжнянскі машынабудаўнічы завод, які размешчаны на тэрыторыі «ДНР». СБУ высветліла, што гэты завод працаваў з прадпрыемствамі, размешчанымі ў Расіі, ва Украіне і на тэрыторыі самаабвешчанай рэспублікі, а таксама адлічваў падаткі ў «цэнтрабанк ДНР».

Дырэктару прадпрыемства служба абвясціла аб падазрэнні па артыкуле аб фінансаванні тэрарызму.

ПАТ «Мотар Січ» — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў рухавікоў для авіяцыйнай тэхнікі, а таксама для прамысловых газатурбінных установак. Раней «Мотар Січ» валодала Аршанскім авіярамонтным заводам.

NN.by

17
Брыдкая пачвара / Адказаць
19.07.2019 / 20:40
Давала працу і плаціла зарплаты рабочым у ДНР. Але да СБУ рабочы люд з Данецку патэнцыйныя і фактычныя терапевты. Ды і цяпер за такое «фінансаванне тэрарызму» можна і завод адціснуць
0
бульбон / Адказаць
19.07.2019 / 22:39
Брыдкая пачвара, ты хоць правярай, што табе гугл транслейціць.
7
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.07.2019 / 00:21
бульбон, згодны. Толькі гэта Гугл Хром пужаецца нашай мовы, А не транслейт. Моцна ў Гугле сідзяць расейскія словы
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру