Дарадца каманды прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па палітычных пытаннях, кандыдат у дэпутаты ад «Слугі Народа» Мікіта Патураеў заявіў, што кааліцыйнае пагадненне ўжо гатова, піша НВ.

Паводле яго слоў, дакумент рыхтавалі на базе партыйнай праграмы. Палітсіла спадзяецца на працу ў кааліцыі прынамсі з адной партыяй, а менавіта — з «Голасам» Святаслава Вакарчука.

У «Слугі Народа» і «Голасу» падобныя падыходы і разуменне па ключавых рашэннях. А розніцу можна падкарэктаваць, дадаў Патураеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0