19.07.2019 / 22:00

Мінздароўя: У дзяцей, якія не расстаюцца з гаджэтамі, можа развіцца касавокасць 3

У дзяцей, якія «завісаюць» у гульнях, устаноўленых на мабільных тэлефонах, планшэтах, ці часта праглядаюць мультфільмы на гаджэтах, з высокай імавернасцю можа развіцца касавокасць. Такое меркаванне выказала галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг міністэрства аховы здароўя, прафесар Вікторыя Красільнікава, перадае «Минск-Новости».

— Яшчэ некалькі гадоў таму, калі ў дашкольнікаў не было такой гаджэтаманіі, мы рэгістравалі касавокасць не гэтак часта, і ў асноўным у 3-гадовых дзяцей з прыроджанымі праблемамі органаў зроку, — адзначыла Красільнікава. — Прызначалі ім тэрапеўтычнае або хірургічнае лячэнне, і звычайна на шэсць гадоў касавокасць выраўноўвацца. Зараз мы ўсё часцей ставім гэты дыягназ 6-8-гадовым дзеткам, якія (як высвятляецца пры размове з бацькамі) з аднагадовага ўзросту не расстаюцца з дэвайсамі.

Спецыяліст патлумачыла, што пры праглядзе мульцікаў на гаджэтах дзіця факусуе вочы так, што яны глядзяць у адзін пункт. З часам гэта прыводзіць да касавокасці, як, зрэшты, і «завісанне» ў гульнях, устаноўленых на мабільніках і іншых дэвайсах.

1
вусцішны троль / Адказаць
19.07.2019 / 22:30
а Мінздароўя часам не паведамляе што можа развіцца, калі 25 год не раставацца з уладай?!
1
Дед Мороз / Адказаць
19.07.2019 / 22:50
мозаичную психопатию бы проверяли.....
0
Свободный / Адказаць
21.07.2019 / 00:13
Главное чтобы не мозаичная психопатия
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру