Дагавор куплі-продажу скасавалі, таму што новы ўладальнік не выканаў галоўнай умовы: вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці з залучэннем гэтай маёмасці не пазней за тры гады з моманту перадачы.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура. Фота: Intex-press.

Будынак сярэдняй школы ў вёсцы Савічы прыватнае прадпрыемства купіла ў 2015 годзе. За тры гады выкарыстоўвалася толькі прылеглая да школы тэрыторыя, і то не па прызначэнні. У выніку гэтага будынак часткова разбурыўся, тэрыторыя стала закінутай. Акрамя гэтага, любы мог зайсці на небяспечны аб'ект.

Пракуратура ў інтарэсах аддзела адукацыі райвыканкама звярнулася ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці з пазовам аб скасаванні дагавора куплі-продажу нерухомай маёмасці і спагнанні з прадпрыемства штрафных санкцый у памеры больш за 840 тысяч рублёў.

Школу вярнулі аддзелу адукацыі. Баранавіцкая міжраённая пракуратура працягне праверку таго, як мясцовыя ўлады кантралююць выкананне ўмоў гаспадарчых дагавораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?