20.07.2019 / 09:37

У Магілёве маладзён на «Поршэ Каен» умудрыўся пры аварыі перакуліць грузавік для канваіравання ФОТА  1

Уначы 20 ліпеня ў Магілёве адбылася незвычайная аварыя.

27-гадовы магілёвец на «Поршэ Каен», выязджаючы з другаснай дарогі, не прапусціў аўтамабіль для канваіравання «МАЗ», паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

У выніку аварыі грузавік перакуліўся.

Пацярпелых падчас аварыі няма. Кіроўцы былі цвярозыя.

NN.by

2
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
20.07.2019 / 11:30
Насмотрятся американских боевиков)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру