20.07.2019 / 10:54

Саакашвілі зняўся з выбараў у Раду, каб не перашкаджаць Зяленскаму 16

Былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі вырашыў не ўдзельнічаць са сваёй партыяй у выбарах у Вярхоўную раду Украіны. Ён не хоча адцягваць галасы ў партыі «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага.

Саакашвілі ў фэйсбуку заклікаў прыхільнікаў свайго «Руху новых сіл» падтрымаць партыю Зяленскага. Паводле яго слоў, прэзідэнту трэба даць шанец сфармаваць большасць без саступак старым палітыкам.

«Таму кожны адсотак цяпер важны. Я б не хацеў, каб праз нашыя працэнты, якія ўсё-ткі могуць не дазволіць нам прайсці ў Раду, «Слуга народу» не дабрала некалькі працэнтаў да магчымасці незалежна фармаваць урад», — напісаў Саакашвілі.

Парламенцкія выбары пройдуць ва Украіне 21 ліпеня.

NN.by

49
Максим / Адказаць
20.07.2019 / 11:01
Рейтинг меньше 0,1 процента. Все слабоумные в этот раз будут не за грузина а за зеленского.
21
Казік / Адказаць
20.07.2019 / 11:33
Годны ўчынак
27
Nokia / Адказаць
20.07.2019 / 12:09
У Мішы рэйтынг як пагрэнасць) Папуліст-балабол.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру