20.07.2019 / 18:15

Пад Мазыром вясковец згвалціў прадавачку ў краме і адабраў грошы. Яго вылічылі па важнай прыкмеце 7

У мінулую нядзелю ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС паступіла паведамленне ад прадавачкі крамы, размешчанай у адной з вёсак раёна. Яна распавяла, што невядомы мужчына зайшоў у сельмаг, напаў на яе і выкраў выручку, каля 700 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку выехалі на месца злачынства. Па першапачатковай інфармацыі падзеі развіваліся наступным чынам. Невядомы мужчына зайшоў у краму, спытаў, ці працуе тут дзяўчына, назваўшы яе імя. Прадавец адказала, што такая тут ніколі не працавала.

Наведнік выйшаў, а праз паўгадзіны зноў зайшоў, замкнуўшы за сабой дзверы. Затым ён схапіў жанчыну за валасы і пацягнуў у падсобнае памяшканне. Там паваліў яе на падлогу і стаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, патрабуючы грошы.

Яна сказала, дзе знаходзяцца наяўныя. У гэты час у зачыненыя на засаўку дзверы пачалі грукаць пакупнікі. Нападнік падняўся, забраў выручку і ўцёк праз дзверы падсобкі.

Пацярпелая добра запомніла прыкметы падазраванага, а галоўнае — тое, што ў мужчыны няма фалангі на ўказальным пальцы левай рукі.

Аператыўнікі адразу ўзгадалі, што ў суседняй вёсцы пражывае раней неаднаразова судзімы, у тым ліку, за разбой. Ён страціў частку пальца падчас працы на дрэваапрацоўчым станку.

У той жа дзень меркаванага злачынцу знайшлі ў яго ж доме. Мужчына катэгарычна адмаўляў сваё дачыненне да злачынства, назваў алібі. Але супрацоўнікі вышуку разбілі яго паказаннямі пацярпелай і сведак, якія бачылі, як вясковец выязджаў на ровары з-за вугла будынка сельмага.

У дачыненні да падазраванага заведзеныя крымінальныя справы за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і крадзеж.

NN.by

3
Скураныя крылы / Адказаць
20.07.2019 / 18:52
Хацелася б спадзявацца на тое, што Юры Караеў падрыхтаваўся да амністыі.


7
Ханна / Адказаць
20.07.2019 / 20:49
её > яе
4
maha / Адказаць
21.07.2019 / 00:55
неаднаразовы разбой. навошта іх, наогул, выпускаць пасля гэтага. відавочна, што не ў сабе чалавек, з нічога ніякага разбойнічае, прычым у сітуацыі, калі яго знойдуць абавязкова, не можа з сабой саўладаць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру