21.07.2019 / 01:24

МЗС Украіны: Орбан імкнецца стварыць анклаў на Закарпацці 5

Канчатковая мэта палітыкі прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана — стварэнне венгерскага анклава на тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка Міністэрства замежных спраў краіны Ягор Бажок.

«Ускладненні ва ўкраінска-венгерскіх адносінах паходзяць не з Украіны. Асноўная праблема — так званы венгерскі ірэдэнтызм, які засляпіў прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану і яго паплечнікам», — паведамляе словы Бажка «Голас Амерыкі».

Паводле яго слоў, у апошнія гады гэта стварае праблему не толькі для Украіны, але і для шэрагу краін-членаў Еўрасаюза.

«Кіеў не згодны з канчатковай мэтай палітыкі ірэдэнтызму ўрада Орбана, а менавіта са стварэннем венгерскага анклава на тэрыторыі Украіны. Гэта тое, чаго яны дамагліся ў Сербіі, і чаму процідзейнічаюць Славакія і Румынія», — дадаў ён.

NN.by

7
Лях / Адказаць
21.07.2019 / 08:24
Орбан дауно знаходзiцца пад уплывам крамля. А сцэнар яго паводзiн пiшыцца на лубянцы. Не здзiулюся калi пасля сыходу у вечнасць пуцэна мы даведаемся пра фiнансаванне гэтага палiтыка крамлем
3
меркаванне / Адказаць
21.07.2019 / 11:23
Лях, цікава, венгры забыліся, як крэмль падавіў іх паўстанне 1956-га, што выбіраюць ва ўладу такіх орбанаў? Незразумела што творыцца з у галовах некаторых сучасных людзей. Орбаны маюць сваю карысць, а якую тыя, хто іх падтрымліваюць?
0
Лях / Адказаць
21.07.2019 / 11:36
меркаванне, БОльшая частка выбарщыкау, як у нас так i у венграу, мала цiкавяцца палiтычным жыццем, а глядзяць i слухаюць зомбаскрыню. Гэтым i карыстаюцца палiтыкi- папулiсты тыпа Орбанта.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру