Інфармацыя пра нібыта «прысутнасць расійскіх войскаў на беларускай частцы Чарнобыльскай зоны адчуджэння» не адпавядае рэчаіснасці.
Пра гэта напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка міністра абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.
Яна адрэагавала на заяву ўкраінскіх вайскоўцаў. Тыя заявілі, што правяраюць інфармацыю пра наяўнасць расійскіх вайскоўцаў у Чарнобыльскай зоне адчуджэння.
«У выпадку пацверджання гатовы за лічаныя гадзіны прыступіць да абароны Украіны на ўказаным участку ўкраінска-беларускай мяжы і даць годны адпор агрэсару», — запэўнілі ўкраінскія вайскоўцы.