15-гадовая Галіна, жыхарка Малых Нястанічаў Лагойскага раёна, прапала 17 ліпеня. Яна з Крайска адправілася на ровары дахаты і прапала. Старшы ўчастковы інспектар Вілейскага РАУС Вадзім Язінскі знайшоў яе на наступны дзень. Высветлілася, што дзяўчынка заблукала і ўсю ноч ехала на ровары праз лес, піша kraj.by

Старшы ўчастковы зараз у адпачынку.

«Я з жонкай і старэйшай дачкой 18 ліпеня ехаў на сваёй машыне ў Мінск. Каля 13.00 прыкладна за кіламетр ад вёскі Вяпраты Лагойскага раёна ўбачылі дзяўчынку, якая ў руках каціла сіні ровар і ішла ў напрамку Мінска. Успомніў інфармацыю ў зводцы. Па прыкметах яна падыходзіла, і я спыніў машыну.

Дзяўчынка распавяла, што ідзе дадому ў Малыя Нястанавічы. Вадзім патлумачыў, што яе вёска знаходзіцца ў 60 кіламетрах у процілеглым кірунку, а яна ідзе ў бок Мінска, да якога 40 кіламетраў.

 — Мяне дзяўчынка не спалохалася і наогул спалоханай не выглядала. Хіба што стомленай і трохі разгубленай, — успамінае ўчастковы. - У размове высветлілася, што ў яе ёсць мама і тата, які цяпер у камандзіроўцы, а таксама тры малодшыя браты. Сама яна скончыла 9-ы клас. У Крайск прыехала да сяброўкі, пагасцявала ў яе, а калі вярталася назад, мабыць, не туды павярнула і заблудзілася.

Вадзім прапанаваў дзяўчынцы пагрэцца ў яго машыне, але яна адмовілася, сказала, што не замерзла. Была апранутая ў кофтачку і байку з капюшонам. Казала, што ўсю ноч не спала і ехала. Ішоў дождж. У лесе не страшна - толькі трохі спалохалася лісы, якая перабягала дарогу. Калі ў ровара спусціла кола, яна пайшла пешшу.

Высветлілася, што дзевяцікласніца за гэты час праехала каля 60 кіламетраў. Праязджала праз вёску Вяпраты, але да дарослых па дапамогу не звярнулася, кажа, што нікога не сустрэла.

Вадзім Язінскі патэлефанаваў 102. Прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лагойскага РАУС, забралі дзяўчынку і адвезлі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0