Фільм «Мсціўцы: Фінал» паставіць новы сусветны рэкорд па касавых зборах і адсуне на другое месца папярэдняга рэкардсмена - блокбастар Джэймса Кэмерана «Аватар».

Да суботы, 20 ліпеня, карціна сабрала ў пракаце 2,7892 мільярда даляраў і дакладна збярэ яшчэ 500 тысяч даляраў, неабходных для ўстанаўлення рэкорду, піша Variete. Пры гэтым у Паўночнай Амерыцы каса фільма дасягнула 853 мільёнаў, у Кітаі - 614 мільёнаў, у Паўднёвай Карэі - 105 мільёнаў, у Бразіліі - 85 мільёнаў, у Мексіцы - 77 мільёнаў даляраў. У іншыя краінах зборы склалі 1,9 мільярда даляраў.

«Мсціўцы: Фінал» выйшаў у сусветны пракат 24 красавіка. Касавыя зборы ў першыя выходныя склалі 1,2 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0