У Службе бяспекі Украіны (СБУ) заявілі, што не затрымлівалі кіроўцу цягача, які перавозіў зенітна-ракетны «Бук» пяць гадоў таму, з якога быў збіты самалёт Боінг MH-17. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

У СБУ сказалі, пасля брыфінгу аб ходзе расследавання па справе пасажырскага самалёта рэйса МН-17, які адбыўся 17 ліпеня гэтага года, «многія СМІ распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю».

«Пасля мерапрыемства асобныя СМІ распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю пра затрыманне кіроўцы цягача, які ажыццяўляў перавозку ЗРК «Бук» 17 ліпеня 2014 года.

На самай справе на брыфінгу было згадана пра факт арышту і асуджэння ўкраінскім судом баевіка ДНР, датычнага да незаконнага захопу ў Данецку ў ліпені 2014 года трэйлера. На ім у далейшым іншыя асобы перавозілі ЗРК «Бук» тэрыторыямі Луганскай і Данецкай абласцей, часова непадкантрольнай ўкраінскай улады, з якога быў збіты Боінг-777 рэйса МН-17», — гаворыцца ў паведамленні

У пятую гадавіну крушэння «Боінга» ўкраінскія СМІ паведамілі, што СБУ затрымала кіроўцу аўтацягача, які перавозіў зенітна-ракетны «Бук» пяць гадоў таму. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Віталь Маякоў. Прычым ён паказаў відэа, дзе па Данецку вязуць зенітна-ракетны комплекс «Бук». Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму відэа і атрымалася знайсці кіроўцу, якога затрымалі ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0