21.07.2019 / 11:12

Дэ Хеа стане самым высокааплатным галкіперам у гісторыі. Сума кантракту проста фантастычная 2

130 мільёнаў еўра!

фота з інстаграма «МанЮнайтэд»

Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід Дэ Хеа працягне выступаць за клуб.

Іспанец узгадніў з «МЮ» новы шасцігадовы кантракт з заробкам 375 тысяч фунтаў у тыдзень (417 тысяч еўра) — гэта за 19,5 млн фунтаў у год (або 21,7 млн еўра) і стане самым высокааплатным брамнікам у свеце.

Угода будзе фармальна завершана, калі Дэ Хеа і «МЮ» вернуцца з турнэ па ЗША.

28-гадовы галкіпер выступае за «МЮ» з 2011 года.

За шэсць год ён атрымае 117 мільёнаў фунтаў (130 млн еўра ў сённяшніх цэнах).

Алісан перайшоў у «Ліверпуль» з «Ромы» за 75 млн еўра, а Кепа Арысабалага ў «Чэлсі» з «Атлетыка» Більбаа за 80 млн.

NN.by

3
алекс / Адказаць
21.07.2019 / 15:30
Вось што такое рынкавая эканоміка. Каралеве Англіі, ці англійскаму прэм’ер-міністру і ў галаву не прыйдзе пайсці, пашукаць абосраных кароў ці запіліць жэстачайшы разбор палётаў на ўсю краіну)
3
Максим Дизайнер / Адказаць
22.07.2019 / 09:16
Очередной идол для быдла, как Месси, Рональдо, Неймар и толпа других пиарщиков FIFA. 375 тыс. в неделю. Со средней по миру 1000. А где-то и 120. Никакого больше футбола. Только ставки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру