Міліцыя распавяла, што са студзеня ў дзяжурныя часткі паступіла 11 паведамленняў аб так званых зачэперах - тых, хто едзе на вонкавым баку вагонаў цягніка, у тым ліку на аўтасчэпцы, паведамляе БелТА.

Прычым у двух выпадках гэта былі групы дзяцей і падлеткаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

У палове выпадкаў экстрэмалаў затрымліваюць па гарачых слядах.

Такія ўчынкі караюцца штрафам да 3 базавых велічынь (да 76,5 рубля).

Прычым адказнасць за гэта правапарушэнне наступае з 14 гадоў. У астатніх выпадках за падлетка адказваюць бацькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0