Фота МУС
Здарэнне адбылося каля 10:00 у Светлагорскім раёне на 39-м кіламетры аўтадарогі Р149, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал МУС.
31-гадовая жанчына са Светлагорска на «Пежо», выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную, не прапусціла скутар «Хорс», які рухаўся па галоўнай дарозе. Ім кіраваў 48-гадовы мужчына.
Адбылося сутыкненне. Ад удару аўтамабіль і скутар загарэліся. На месца здарэння прыбылі ратавальнікі, следча-аператыўная група, медыкі. Траўму атрымалі кіроўца скутара і яго 46-гадовая пасажырка. Абое былі ў моташлемах. Яны шпіталізаваныя.
0
0
0
0
0
0