Расіі і Беларусі не варта спяшацца з вырашэннем пытання аб адзінай грашова-крэдытнай палітыцы і агульнай валюце. Пра гэта ў інтэрв'ю «Эху Москвы» заявіў кіраўнік расійскага Мінэканамразвіцця Максім Арэшкін.

Паводле яго слоў, пераход на адзіную валюту з'яўляецца завяршальным этапам інтэграцыі краін. «Трэба, каб эканамічная ўзаемасувязь была настолькі моцная, каб ўвядзенне валюты не прыводзіла да ваганняў», - дадаў Арэшкін.

Міністр адзначыў, што ўжо вядзецца праца над тым, каб расійскія і беларускія прадпрыемствы знаходзіліся ў адзінай эканамічнай прасторы незалежна ад рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0