Здарэнні55

У Гродзенскай вобласці аўтамабіль збіў насмерць веласіпедыстку. Каб знайсці кіроўцу, у некалькіх раёнах увялі план «Перахоп»

Здарэнне адбылося каля 18.00 на 8 км аўтадарогі Воранава — Навіянка (каля в. Кавалеўшчына Воранаўскага раёна). Аўтамабіль збіў насмерць 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным напрамку. Кіроўца ўцёк з месца здарэння, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Для высвятлення месцазнаходжання аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план «Перахоп». На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Літаральна на працягу гадзіны пасля ДТЗ на аб'язной дарозе каля пасёлка Воранава аўтамабіль быў знойдзены: кіроўца кінуў яго на СТА і збег.

Пазней праваахоўнікі знайшлі і меркаванага вінаватага аварыі. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар адной з вёсак, у якога меліся прыкметы алкагольнага ап'янення.

Міліцыя нагадвае, што сёння гэта ўжо другое смяротнае ДТЗ з удзелам веласіпедыстак і звяртае ўвагу да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: быць вельмі ўважлівымі на дарогах краіны. Памятаеце, што ад вас залежыць жыццё і лёс іншых людзей

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках7

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Канфіскаваную машыну блогера Павука прадаюць за смешную цану8

«Дзеці баяцца хадзіць у школу». У Лідзе завёўся вялікі вывадак лісаў у межах горада ВІДЭА1

Трамп дапусціў, што можа прыехаць у Турцыю, дзе Зяленскі будзе чакаць Пуціна5

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі31

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску4

Зянковіч пра Пратасевіча: Спачатку на судзе ён хаваў вочы9

Тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску перанясуць

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках7

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць