УНІАН

УНІАН

За партыю «Слуга народа» на датэрміновых парламенцкіх выбарах ва Украіне, прагаласавалі 44,4%, «Апазіцыйная платформа — За жыццё» - 12,5%, за партыю «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі — 8,5%, за партыю «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі — 7,7%, партыю «Голас» Святаслава Вакарчука — 6,0% выбаршчыкаў.

Як перадае УНІАН, пра гэта сведчаць дадзеныя Усеўкраінскага экзіт-пола, праведзенага за замову праграмы ТСН на тэлеканале «1+1».

Паводле вынікаў такога ж апытання, за партыю «Улада і гонар» прагаласавалі 3,9%, за Партыю апазіцыйнага блока - 3,0%, за радыкальную партыю Алег Ляшко — 2,9%, Партыю свабоды - 2,5%, Украінскую стратэгію Гройсмана - 2,0%.

Гэтыя партыі не праходзяць у парламент паводле партыйных спісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0