21.07.2019 / 21:44

Зяленскі жартам ацаніў вынікі парламенцкіх выбараў 6

фота прэс-службы партыі «Слуга народа»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў штаб-кватэры партыі «Слуга народа» пракаментаваў першыя вынікі галавасання на выбарчых участках на пазачарговых парламенцкіх выбарах. «Слуга народа» набірае каля 44%.

Зяленскі падзякаваў украінцам за выбар.

«73% (73,22% галасоў выбаршчыкаў, якія атрымаў Зеленскі падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў) было лепш, але мы ўдзячныя, і, шчыра кажучы, я і кожны з нас, мы ўдзячныя народу Украіны за іх падтрымку», — сказаў ён.

Украінскі лідар сказаў, што сёння партыі могуць адпачыць, але з заўтрашняга дня іх чакае сур'ёзная праца.

Таксама Уладзімір Зяленскі зноў запрасіў лідара «Голаса», вакаліста «Акіяна Эльзы» Святаслава Вакарчука да сумеснай працы.

«Калі вы памятаеце, наша ініцыятыва спадару Вакарчуку была вядома з самага пачатку маёй прэзідэнцкай кампаніі, таму, калі ласка, у нас крыху больш высокі рэйтынг, чым «Голаса», але мы запрашаем да размовы пана Вакарчука з вялікім задавальненнем», — заявіў Зяленскі.

41
metsavend / Адказаць
21.07.2019 / 22:17
Когда Зе-юмор иссякнет, наступит осень. (Примета времени года для слуги Коломойского). Ау, Вова, остался месяц с небольшим... 
35
инопланетный гость / Адказаць
21.07.2019 / 22:19
колпак одел?
51
Козік / Адказаць
21.07.2019 / 22:34
Дарэмна Зяленскі так радуецца.  За 60 дзен "праўлення"  апусціцца з 73 да 44 адсоткаў...
Такія вынікі атрымаць - трэба было пастарацца.  А каб было 100 дзен - вынікі былі б яшчэ горшыя.  Таму ён так і стараўся хутчэй правесці выбары.  І тут жа хоча "заарканіць" Вакарчука.  Калі Вакарчук пойдзе да Зяленскага ў кааліцыю - гэта будзе для Вакарчука крахам...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру