21.07.2019 / 23:08

Выбары ва Украіне: Партыя Зяленскага набірае большасць, прарасійскія сілы топчуцца на месцы 19

У Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць палітычных партый, сведчаць звесткі Нацыянальнага экзіт-пола.

Так, за партыю «Слуга народа» прагаласавалі — 44,2%, «Апазіцыйную платформу — За жыццё» — 11,4%, за партыю «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі — 8,8%, за партыю «Бацькаўшчына» — 7,4%, «Голас» — 6,5% выбаршчыкаў.

Астатнія партыі набралі менш за 5%.

Паводле партыйных спісаў абіраецца 225 дэпутатаў, яшчэ 199 праз мажарытарную сістэму. 26 дэпутацкіх месцаў застаюцца вакантныя: гэта акругі акупаваных Крыма і ўсходняга Данбаса.

«Слуга народа» набірае менш, чым спадзяваўся. Ці атрымае «Слуга народа» абсалютную большасць у Радзе, вырашыцца ў аднамандатных акругах, дзе ўкраінцы часта галасуюць за яскравую ці багатую асобу, а не за партыю.

Прарасійская «Апазіцыйная платформа — За жыццё» набірае прыкладна столькі ж, колькі яе кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах.

У выбарчым спісе «Еўрапейскай салідарнасці» ў Раду праходзяць два лідары крымскіх татар — народа, які не прыняў анексіі Крыма Расіяй і захоўвае вернасць Украіне. Гэта Мустафа Джэмілеў і Ахтэм Чыйгоз.

«Слуга народа» займае цэнтрысцкія пазіцыі на ўкраінскай палітычнай сцэне. Дзве найбольш праеўрапейскія і пранацыянальныя сілы — гэта «Еўрапейская салідарнасць» і «Голас».

NN.by

4
Козік / Адказаць
21.07.2019 / 23:29
А што за апазіцыйная платформа?  Да каго яна ў апазіцыі??  Гэта ватаны?
14
вусцішны троль / Адказаць
22.07.2019 / 00:19
Гэй, беларускі народ і яго “слугі”, вы хаціце як ва Ўкраіне?!)
9
счётчик Гейгера / Адказаць
22.07.2019 / 00:26
Всё честно, открыто и... прозрачно ! даже текущий подсчёт голосов ( табло ЦВК УКраины) на ютюбе есть, и участковые комиссии состоят из разных политических партий.
Если диктатор белорусский и его "прихвостни" из вертикали не включат в состав участковых комиссий даже "никчемную" оппозицию, лично я на такие избирательные фарсы этой осенью и на президентский избирательный фарс в следующем году не пойду.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру