22.07.2019 / 07:22

Віцэ-прэзідэнт ЗША паабяцаў у 2024 г. пакінуць астранаўтаў на Месяцы 3

Праз пяць гадоў амерыканскія астранаўты не толькі зноў вернуцца на Месяц, але і застануцца там, каб стварыць трывалую базу, якая дазволіць будучыні лятаць на Марс. Пра гэта віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс заявіў у інтэрв'ю тэлевізійнай кампаніі CBS.

Палітык запэўніў, што адміністрацыя працягне падтрымліваць ракетны праект «Арыён», які мусіць даставіць касманаўтаў на Месяц у 2024 годзе. «У папярэдніх адміністрацыях гэты праект быў недафінансаваны і не атрымаў неабходнай увагі. Наша адміністрацыя не дапусціць такой памылкі», - запэўніў Пенс.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Дональд Трамп у любым выпадку разлічвае вярнуць амерыканцаў на Месяц, бо, на яго думку, неабходна зрабіць ЗША лідэрам у развіцці космасу.

На пытанне журналіста CBS, ці лічыць віцэ-прэзідэнт, што астранаўт змог прызямліцца на чырвонай планеце ў агляднай будучыні, Пенс адказаў, што ў гэтым упэўнены.

NN.by

10
Палкоўнік Зэман / Адказаць
22.07.2019 / 07:27
Каб зноў вярнуцца, трэба спачатку туды злятаць!
1
Szcz / Адказаць
22.07.2019 / 17:37
Их в 1969 не было и в 2024 не будет.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
23.07.2019 / 06:54
рэдакцыя НН, ну і загалоўкі вы пішаце - першае прачытаньне пакідае ўражаньне, што альбо паліва не хапае на адваротны шлях у бедных амэрыканцаў, альбо ўвогуле экіпаж месяцовага модуля так правінаваціўся перад Пэнсам, што ён іх прыгразіў пакінуць там , на Месяцы, у пакараньне...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру