23.07.2019 / 07:59

Талакою за два дні сабралі грошы на пастамэнт для бюста Алесю Адамовічу ў Глушы 2

Андрусь Архіпенка, адзін з арганізатараў кампаніі за ўшанаваньне памяці пісьменьніка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша, паведаміў, што з дапамогай краўдфандынгу за два дні ўдалося сабраць грошы, якіх не хапала на пастамэнт для бюста, піша «Радыё Свабода».

Праект бюсту Алеся Адамовіча

Агулам было сабрана 1695 рублёў пры 900 плянаваных.

Сёлета ў красавіку ўсталяваньне бюсту дазволілі мясцовыя ўлады.

Эскіз бюста аўтарства скульптараў Гэніка Лойкі і Яўгена Білея прэзэнтавалі летась у кастрычніку на адкрыцьці ў Глушы арт-абʼекта «Прыпынак Адамовіча».

0
Ляксандра / Адказаць
23.07.2019 / 11:53
Рэд. Выдалена
0
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
24.07.2019 / 10:47
Рэдакцыя, не выдаляйце камэнты гэтага "Ляксандры". Мы ведаем, хто такі Алесь Адамовіч і што ён зрабіў для Беларусі. Брахаць на яго могуць толькі стапрацэнтовыя нікчэмнасьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру