22.07.2019 / 09:39

У Шаркаўшчыне міліцыянераў зрабілі шэрыфамі. Што гэта азначае 23

Кліч Радзімы

Эксперымент праводзіцца з 1 мая па 31 студзеня, паведамляе мясцовае выданне «Кліч Радзімы». Робіцца гэта ў мэтах павышэння эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці і якасці абслугоўвання насельніцтва.

Задзейнічаныя ў эксперыменце праваахоўнікі надзяляюцца адначасова паўнамоцтвамі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, участковых інспектараў міліцыі і інспектараў па справах непаўналетніх.

То-бок гэта «ўніверсальныя» міліцыянты, якія адказваюць за ўсё, што адбываецца на адміністрацыйным участку.

Гэта дазволіць паменшыць і раўнамерна размеркаваць нагрузку на супрацоўнікаў. Досвед падказвае, што ў сельскай мясцовасці, дзе шчыльнасць насельніцтва невялікая, глыбокая спецыялізацыя кожнай з гэтых службаў не патрабуецца.

Тэрыторыя раёна ўмоўна падзелена на 11 адміністрацыйных участкаў. Павелічэнне колькасці ўчасткаў і, адпаведна, колькасці замацаваных за імі супрацоўнікаў спрыяе скарачэнню часу рэагавання на заявы і паведамленні пра злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама разгляду матэрыялаў праверак.

Навацыя ўжо дала плён.

Выданне адзначае, што такая практыка ўкараняецца і ў іншых абласцях. Участковыя-шэрыфы з'явіліся ў Глускім, Маларыцкім, Бярэзінскім, Акцябрскім і Воранаўскім раёнах.

NN.by

4
Serge / Адказаць
22.07.2019 / 09:51
А им выдадут кольты, ружья, звездочки и музыку Морриконе в опорке включат?
5
Лістапад / Адказаць
22.07.2019 / 10:00
Лекар агульнай практыкі, участковы-шэрыф - ні то, ні сё.
1
rurk / Адказаць
22.07.2019 / 10:08
:)
А стэтсан, кольт і зорку шэрыфа дадуць? А пасада шэрыфа будзе выбарнай?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру