22.07.2019 / 10:01

На выбарчым участку ў Мінску на ўкраінскіх выбарах была маленькая яўка

Яўка на ўкраінскіх выбарах на ўчастку ў Мінску склала 8 %: г.зн. прыйшлі 595 украінскіх грамадзян з 7335 унесеных у спісы. На прэзідэнцкіх выбарах сёлета ў красавіку яўка складала 12 %, паведамляе Радыё Свабода.

«Слуга народа» набрала 40,5%, «Еўрапейская салідарнасць» з 18% галасоў.

У пяцёрку таксама трапляюць партыя журналіста Анатоля Шарыя — 12,2 %, «Голас» — 9,2 %, партыя «Апазіцыйная платформа «За жыццё!» — 7,7 %.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру