22.07.2019 / 10:46

У Светлагорскім раёне мужчына недарэчна патануў у палівачным вадаёме

Здарэнне адбылося 21 ліпеня ў в. Расова, паведамляюць Светлагорскія навіны.

А 17.00 кампанія з пяці чалавек прыйшла на вадаём. Сярод іх быў 32-гадовы жыхар в.Мядкоў, які палез у ваду. Астатнія члены кампаніі не адразу заўважылі яго знікнення. Людзі, што адпачывалі побач, звярнулі ўвагу, што хлопец нырнуў у ваду і не выплыў.

Пасля беспаспяховых пошукаў яны патэлефанавалі ратавальнікам, якія, прыбыўшы на месца, дасталі цела патанулага з вады. Астатнія члены кампаніі заявілі, што ён быў цвярозы, ніхто з іх не ўжываў спіртныя напоі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру