Чатыры пасажыры маршруткі пацярпелі ў аварыі, якая адбылася 22 ліпеня, каля 08.40, на сталічнай вуліцы Чкалава.

Як паведамляе ДАІ Мінска, з-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся «Сітраэн», «Рэно» і маршрутнае таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася па віне кіроўцы маршруткі.

У выніку ДТЗ чатыры пасажыры маршрутнага таксі атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0