Раніцай 13 ліпеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў прыватным доме знойдзены целы двух мужчын з агнястрэльнымі раненнямі. Устаноўлена, што пацярпелымі з'яўляюцца мясцовыя жыхары: 49-гадовы гаспадар дома і яго 26-гадовы пляменнік.

Першапачаткова па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрымліваліся два мясцовыя жыхары, аднак пасля правядзення неабходных следчых дзеянняў і атрымання аб'ектыўных дадзеных, якія сведчаць аб тым, што затрыманыя не маюць дачынення да здзяйснення забойства, яны былі вызваленыя з-пад варты, піша СК.

Цяпер па падазрэнні ў здзяйсненні забойства (ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса) супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Алмаз» затрыманыя двое раней судзімых мужчын (1980 і 1977 гадоў нараджэння), з імі праводзяцца следчыя дзеянні.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выяўлена агнястрэльная зброя, з дапамогай якой, як мяркуецца, здзейснена злачынства. Таксама затрыманы брат аднаго з падазраваных, які, як мяркуецца, дапамагаў злачынцам. Расследаванне працягваецца.

«Яны сябравалі з дзяцінства». Што вядома пра двайное забойства ў Асіповічах 

Стала вядомая асоба другога падазраванага па справе аб двайным забойстве ў Асіповічах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0