Здарэнне адбылося 21 ліпеня, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

Днём 21 ліпеня міліцыянер групы затрымання Жыткавіцкага аддзела Дэпартамента аховы прапаршчык міліцыі Сяргей Пяшэвіч выгульваў сабаку. Жыве супрацоўнік на ўскраіне горада, сабаку павёў у лес

Прайшоў 700 метраў углыб лесу, нямецкая аўчарка па мянушцы Блейд пабегла да трухлявага дрэва і стала там рыць. Аказалася, Блейд знайшоў падсумак ад процігаза. Унутры ляжаў пачкі з патронамі. Міліцыянт адразу ж паведаміў пра незвычайную знаходку камандзіру.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Падчас агляду канфіскавана 1270 патронаў калібра 5,6 мм. вытворчасці часоў СССР. Патроны накіраваныя на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0