22.07.2019 / 12:53

Партыя Зяленскага істотна ўмацавала лідарства на выбарах у Раду 7

Партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» можа атрымаць у новаабранай Вярхоўнай Радзе 248 месцаў. Такім чынам, яна зможа самастойна сфармаваць урад.

Пра гэта сведчаць вынікі падліку РБК пасля апрацоўкі Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) 52,70% пратаколаў.

Цяпер «Слуга народа» лідзіруе як па партыйных спісах, так і па аднамандатных акругах. Кандыдаты ад партыі Зяленскага лідзіруюць у 126 з 199 аднамандатных акругаў. Яшчэ 122 мандаты з 225 «Слуга народа» можа атрымаць па партыйных спісах, г.зн. сумарна гэтая партыя прэтэндуе на 248 месцаў у Вярхоўнай Радзе новага склікання.

У выпадку, калі партыя ўкраінскага прэзідэнта пасля апрацоўкі рэшты бюлетэняў не страціць створаную перавагу, то яна зможа ўпершыню за ўсю гісторыю краіны самастойна сфармаваць кабінет міністраў, не ствараючы кааліцыі з іншымі партыямі.

NN.by

3
Nokia / Адказаць
22.07.2019 / 13:29
Запыты украінскага насельніцтва: пасадзіць, разстраляць, панізіць тарыфы, даць бацьку які ругае начальнікаў, ну і вечарам паглядзець Сватоў, ну і каб яшчэ па целіку сказалі, што ва ўсім вінаватыя багатыя і эліта. Карацей хочуць дыктатуру ў левым ухілам.
1
любите родину мать вашу / Адказаць
22.07.2019 / 14:51
с одной стороны это хорошо и правильно, когда в стране управляет одна система: она сможет реализовать всё, что задумала - снискать лавры в случае успеха и не сможет ни на кого свалить, в случае провала.
3
счётчик Гейгера / Адказаць
22.07.2019 / 15:46
Nokia,1/ не знаю Ваш возраст, но думаю слышали , что это напоминает Беларусь 1991-1994гг, когда крали как хотели м что хотели... И получили.. А если бы "шушкевичи" и комуняки думали о людях, была бы другая, демократическая Беларусь...
 2/
22.07.2019, 15:11 "Комиссия обработала уже более 65,2% протоколов...Выдвиженцы партии Слуга народа побеждают во всех одномандатных округах столицы. Об этом свидетельствуют данные ЦИК."Вы представляете , что твориться... Как достала Украинцев эта бывшая власть за 30 лет, прогнившая слева направо и сверху вниз ! Даже в столице, где по идее должны проживать большинство "воров" ПОБЕЖДАЕТ ЖЕЛАНИЕ СПРАВЕДЛИВОСТИ !  А как будет дальше посмотрим...Может быть и хорошо что у нас 25 лет + 2 дня диктатура ( один "пастух", а остальные ....), после крушения диктатуры ПОЯВЛЯЕТСЯ ВОЗМОЖНОСТЬ НЕ ДЕЛАТЬ УКРАИНСКИХ ОШИБОК ПАТРИОТАМИ БЕЛАРУСИ И ЛЮБЯЩИМИ БЕЛАРУСЬ...
Но если к власти прийдёт нынешняя "никчемная" оппозиция или кто-то из них будет повтор пути Украины...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру