22.07.2019 / 13:01

За Надзею Саўчанка на выбарах у Раду прагаласавалі ўсяго восем чалавек 19

Дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка не змагла пераабрацца ў парламент. Яна балатавалася па самай маленькай прыфрантавой акрузе №51 у Данецкай вобласці і набрала ўсяго 8 галасоў (1,20%), паведамляе agrumentua. Усяго ў акрузе каля 660 выбарцаў.

Перамог Аляксандр Кавалёў з арганізацыі воінаў-афганцаў «Ніхто акрамя нас», якому ў 2016 годзе прад'явілі падазрэнне ў арганізацыі вывазу «Беркута» з Кіева падчас Рэвалюцыі годнасці і знішчэнні зброі пасля ўцёкаў Віктара Януковіча.

За яго прагаласавалі 220 чалавек (33,03% галасоў).

23
Nokia / Адказаць
22.07.2019 / 13:06
Пасля майдана шмат фрыкаў і авантурыстаў павылазілі: Саўчанка, казак Гаўрылюк, Парасюк, Семчанка і інш.
2
меркаванне / Адказаць
22.07.2019 / 13:14
Дык выбарцы ведалі, што Кавалёў падазраваўся ў "арганізацыі вывазу «Беркута» з Кіева падчас Рэвалюцыі годнасці і знішчэнні зброі пасля ўцёкаў Віктара Януковіча", ці ім забыліся паведаміць?
https://nn.by/?c=ar&i=234172
2
Малады / Адказаць
22.07.2019 / 13:34
Сябры, ня можа быць парламенцкая акруга такой маленькай. Гэта яўна ўчастак. Праверце, папраўце.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру