22.07.2019 / 14:20

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму падпішуць, імаверна, у лістападзе 7

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС будзе падпісана не пазней за 2 лютага 2020 года. Імаверна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын пасля сустрэчы з Лукашэнкам, паведамляе Звязда.

«Так, мы падпішам візавае пагадненне. Не магу назваць канкрэтную дату, але ўсе дакументы ўжо падрыхтаваныя, і зараз абодва бакі праходзяць неабходныя юрыдычныя працэдуры. Хочам падпісаць падчас працы цяперашняй камісіі, тэрмін дзеяння каторай заканчваецца ў лістападзе. Цвёрда ўпэўнена, што гэта ўдасца. Мы ўсе ведаем крайні тэрмін: 2 лютага наступнага года. Мы падпішам да таго», — упэўнена Андрэа Віктарын.

2 лютага ўступіць у сілу ўступіць у сілу новы Візавы кодэкс ЕС. Сярод іншага, кошт шэнгенскіх вырасце да 80 еўра. Але пасля падпісання пагаднення віза павінна каштаваць для беларусаў 35 еўра.

NN.by

2
Мордехай В. / Адказаць
22.07.2019 / 15:12
Але як у жнiво... прабачце, пад час "бiтвы за ўраджай" (для гэта ж у нас 2 дня перамогi?) палякi падкосяць рынак працы, зноў з'явяцца "тэхнiчныя дэталi" ды патрабаваннi расплацiцца за вайну...
9
Матёрый / Адказаць
22.07.2019 / 16:51
Насколько белорусский народ наивный. Мягко говоря. Какое год ЕС обесчает упрощение? Мы им без виз на 16 или сколько там дней. Или за копейки. Они нас занос водят. Пока время идёт ЕС деньги на белорусах заробатывает.
11
Szcz / Адказаць
22.07.2019 / 17:29
Скоро евробюрократы найдут причину не подписывать.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру