20 ліпеня ў Брэсце развіталіся з жыхаром горада, які загінуў на курорце ў Турцыі, пра гэта паведаміла суполка БрестСИТИ.

Па папярэдніх даных мужчына з'ехаў з сям'ёй адпачываць у Турцыю і патануў.

У прэс-службе МЗС Беларусі Tut.by пацвердзілі інфармацыю пра гібель беларуса. Трагедыя адбылася 15 ліпеня на курорце. Пытаннямі кантактаў са сваякамі займаліся беларускія дыпламаты.

Гэта не першы беларус, які загінуў сёлета на курорце ў Турцыі. У чэрвені турэцкія СМІ паведамлялі аб тым, што на падлозе нумара гатэля ў Аланіі было знойдзена цела 43-гадовага турыста з Беларусі. Слядоў гвалтоўнай смерці на целе мужчыны выяўлена не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?