23.07.2019 / 10:04

Яйкі з Салігорска атрымалі «сертыфікацыю муфтыяў Расіі». Для чаго? 15

Салігорская птушкафабрыка стала вырабляць яйкі «Халяльныя». Паўлюк Быкоўскі ў сваім фэйсбуку звярнуў увагу на тое, што яйкі чамусьці прайшлі сертыфікацыю ў Расіі. На іх ёсць адпаведная пазнака, што прадукцыю ўхваліў Савет муфтыяў Расіі.

«Наша Ніва» распыталася ў інжынера па якасці Салігорскай птушкафабрыкі Святланы Катовіч, як так атрымалася, калі ў Беларусі таксама ёсць свой цэнтр сертыфікацыі «БелХаляль».

«Па-першае, халяльныя яйкі мы вырабляем ужо паўтара года, а цэнтр сертыфікацыі ў Беларусі з’явіўся толькі ў лістападзе 2018 году. Па-другое, мы арыентаваныя на экспарт сваёй прадукцыі ў краіны мусульманскага свету. А гэта была іх умова, што сертыфікацыя павінна быць расійскай, зробленая кампетэнтнай арганізацыяй пры Духоўным упраўленні мусульман», — адказала Святлана Катовіч.

У аддзеле маркетынгу фабрыкі патлумачылі, што халяльныя яйкі адрозніваюцца ад звычайных тым, што пры іх вырабе не ўжываліся інгрэдыенты жывёльнага паходжання. Папросту гаворачы, курыцы, што неслі гэтыя яйкі, елі толькі раслінны корм.

«Халяльныя яйкі — гэта пакуль выставачны экспанат. Так, мы арыентуемся на краіны мусульманскага свету, але дамовы наконт паставак у нас пакуль няма. Не можам сысціся ў цане», — дадалі ў аддзеле маркетынгу.

Затое гэтыя яйкі свабодна можна купіць у беларускіх магазінах.

«Для беларусаў халяльнасць — гэта сінонім правільнага харчавання. Сапраўды, халяльныя яйкі маюць больш яркі жаўток, яны менш каларыйныя», — расказалі на Салігорскай птушкафабрыцы.

НТ, фота Паўлюка Быкоўскага

8
Чеснок / Адказаць
23.07.2019 / 10:33
Очень интересно, особенно для ленивых, вместо того, чтобы сходит на рынок и купить у бабулек десяток домашних яиц.
1
Па-коласаўску мудры / Адказаць
23.07.2019 / 10:50
Вось-жа любяць у нас экзотыку. То на Расію арыентуемся, то на мусульман.
А калі пачнем арыентавацца на беларусаў і падпісваць прадукцыю па-беларуску?
2
Ліцьвін металіст / Адказаць
23.07.2019 / 11:58
Патрабую кашэрных яеек
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру