Прэс-канферэнцыя коннай паліцыі ў Канадзе пра расследаванне падвойнага забойства стала вядомай на ўвесь свет. Жанчыну-сяржанта, якая дакладвала пра здарэнне, гледачы інтэрнэт-трансляцыі ўбачылі з кацінымі вушкамі, носам і вусамі. Аказалася, што «звярыны» фільтр стаяў у Facebook па змаўчанні.
У Брытанскай Калумбіі знайшлі мёртвымі падарожнікаў. Хутчэй за ўсё, мужчыну і жанчыну забілі. Візуальны шэраг прэс-канферэнцыі аб забойстве суправаджаў уключаны «каціны» фільтр. У выніку прадстаўніца каралеўскай коннай паліцыі Жанэль Шае прамаўляла цалкам сур'ёзны тэкст (яна прасіла дапамагчы следству) з кацінымі вушамі на галаве, звярыным носам і вусамі.