22.07.2019 / 17:48

У расійскага тэлепрапагандыста Уладзіміра Салаўёва знайшлі дазвол на жыхарства ў Італіі 11

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў фатаграфію дакумента тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва аб праве на пражыванне ў Італіі.

Паводле дакумента, Салаўёў атрымаў дазвол на жыхарства восенню 2014 года ў правінцыі Кома (як раней распавядаў Навальны, у тэлевядучага ёсць вілы на аднайменным возеры). Тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства скончыўся ў лістападзе 2016 года; ці працягваў ён яго, невядома.

Падставай для атрымання дазволу на жыхарства было «абранае месца жыхарства». Італія дае яго людзям, у якіх ёсць жыллё і пастаянная крыніца буйнога прыбытку не ад працы па найме (напрыклад, дывідэнды, даходы ад нерухомасці, пенсія).

NN.by

3
vovik21.12 / Адказаць
22.07.2019 / 18:06
Драпать ведь куда-то нужно.
3
меркаванне / Адказаць
22.07.2019 / 18:10
Квасны патрыёт для аматараў зомбаскрыні і хітраж-пы сібаріт- у адным флаконе.
5
Degen1103 / Адказаць
22.07.2019 / 18:47
Цікавей было б грамадзянства Ізраілю :)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру