22.07.2019 / 21:03

Фінская газета паведаміла пра нерэалізаваны план продажу Карэліі Расіяй 15

Пра тое, што ў Крамлі ў 1991 годзе абмяркоўвалася магчымасць адпаведнай здзелкі і нават яе меркаваная сума ў памеры 15 мільярдаў даляраў, 21 ліпеня паведаміла фінская газета Helsingin Sanomat са спасылкай на тагачаснага намесніка міністра замежных спраў Расіі Андрэя Фёдарава. Той заявіў, што палітычнае кіраўніцтва Расіі працавала на гэтай тэмай «за зачыненымі дзвярыма».

Акрамя таго, паводле Фёдарава, тады ж расійскія ўлады нібыта рыхтавалі спіс рэгіёнаў і населеных пунктаў, чые праблемы, магчыма, неабходна будзе вырашаць з міжнароднай дапамогай. У пералік, акрамя Карэліі, увайшлі Курыльскія выспы, Калінінградская вобласць і Пыталаўскі раён Пскоўскай вобласці, які да 2007 года быў аб'ектам тэрытарыяльных прэтэнзій з боку Латвіі.

Ідэя продажу Карэліі ўзнікла з-за недахопу сродкаў, аднак ужо ў 1994 годзе гэтае пытанне было закрыта канчаткова, сцвярджае дыпламат.

У сваю чаргу былы дзяржаўны сакратар пры прэзідэнце Расіі Барысе Ельцыне Генадзь Бурбуліс паведаміў РБК, што расійскае кіраўніцтва ніколі не ставіла пытанне аб продажы Рэспублікі Карэлія Фінляндыі.

У 2007 годзе іншая фінская газета Kainuun Sanomat са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамляла, што прэзідэнт Фінляндыі Маўна Койвіста (у 1982-1994 гадах) атрымліваў ад уладаў Расіі прапанову аб куплі Карэліі. Выданне заяўляла, што фінскія ўлады адмовіліся ад здзелкі, палічыўшы яе занадта дарагой для краіны — прыйшлося б плаціць не толькі грошы за зямлю, але і аднаўляць там эканоміку і разбураную савецкім панаваннем інфраструктуру.

NN.by

51
Szcz / Адказаць
22.07.2019 / 22:14
Влажные мечты финляндцев.
1
вусцішны троль / Адказаць
22.07.2019 / 22:50
Усё, што трэба ведаць пра саўкова-імперскае панаванне: “... прыйшлося б аднаўляць там эканоміку і разбураную савецкім панаваннем інфраструктуру”.
2
a.hto.tam.idze / Адказаць
22.07.2019 / 22:58
А шчасце было так блізка!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру