22.07.2019 / 21:33

У Вярхоўную Раду Украіны ўпершыню абралі цемнаскурага дэпутата 22

28-гадовы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра па грэка-рымскай барацьбе Жан Белянюк стане першым цемнаскурым дэпутатам у гісторыі Украіны. Ён праходзіць у Вярхоўную Раду па спісе партыі «Слуга народа», заснаванай прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Спартсмен быў 10-м нумарам у яе спісе.

Барэц нарадзіўся ў Кіеве. Яго бацька загінуў у Руандзе падчас грамадзянскай вайны. Спартсмена выгадавала маці-ўкраінка.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Белянюк заяўляў, што не збіраецца цалкам сыходзіць са спорту ў палітыку. Ён рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіа, якая пройдзе ў 2020 годзе.

View this post on Instagram

A post shared by Beleniuk Zhan (@zhanbeleniuk) on

NN.by

7
Szcz / Адказаць
22.07.2019 / 22:13
Рука-лицо. Кличко 2
1
Ой... / Адказаць
22.07.2019 / 22:30
От "политических паровозов" как правило в парламенте толку мало...
8
Нейкі чалавек / Адказаць
22.07.2019 / 23:05
Якая розніца, якога колеру ў чалавека скура? Навошта ўвогуле звяртаць на гэта ўвагу? Адзін белы ўкраінец, другі чорны ўкраінец. Хто якім нарадзіўся. Чаму вы, напрыклад, не пішаце "упершыню абралі дэпутата з рудымі валасамі" ці "упершыню абралі дэпутата з доўгім носам"? Альбо, напрыклад, "упершыню абралі дэпутатку з цыцкамі восьмага памеру". Таксама не часта здараецца)
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру