Здарэнне адбылося каля 9.00 на трасе Касцюковічы — Клімавічы каля в. Муравілле. Там сутыкнуліся аўтамабіль «Сааб» і трактар ​​«МТЗ» з прычэпам, паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку ДТЗ загінулі 27-гадовы кіроўца «Сааба» і яго 24-гадовы пасажыр. 55-гадовы трактарыст і двое 24-гадовых пасажыраў легкавіка шпіталізаваныя.

Мяркуецца, што «Сааб» абганяў трактар, калі той пачаў паварочваць налева. У выніку аўтамабіль апынуўся пад прычэпам, а сам цягач перакуліўся.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0