У апошні дзень студзеня ў мінскіх абменных пунктах адзначаны істотны рост курсу даляра, які абумоўлены павышэннем афіцыйнай каціроўкі амерыканскай валюты з 2.722 да 2.752 рублёў.

У цэнтральнай частцы горада даляр куплялі па 2.710—2.750 і прадавалі па 2.765—2.807 рублёў (паводле рэкамендацыі Нацбанка, камерцыйныя банкі ўстанаўліваюць курс валюты з адхіленнем не больш за 2% ад афіцыйнага). Курс еўра склаў ад 3.450 да 3.535 рублёў пры куплі і ад 3.570 да 3.650 рублёў пры продажы. Расійскі рубель банкі куплялі ў насельніцтва па 70,0—74,5 беларускага рубля і прадавалі па 77,8—79,7.

Паводле назірання карэспандэнта БелаПАН, каля абменных пунктаў практычна няма чэргаў.
Попыт і прапанова валюты вар'ююцца ў залежнасці ад месца размяшчэння абменнага пункта.

30 студзеня наяўны даляр у Мінску куплялі па 2.680—2.742 і прадавалі па 2.730—2.780 рублёў.

За студзень курс куплі наяўнага даляра ў сталічных абменных пунктах вырас на 22,83%, продажу — на 24,32%. Афіцыйны курс даляра павялічыўся на 25,09%. У канцы снежня афіцыйны курс даляра быў ніжэйшы за наяўныя курсы не толькі продажу, але і куплі. У канцы студзеня курсы куплі наяўнага даляра былі ніжэйшыя за афіцыйныя, а продажу — вышэйшыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?