23.07.2019 / 11:56

Мінабароны: Восеньская прызыўная кампанія пачнецца паводле старых правілаў 4

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта на круглым стале ў Доме Масквы паведаміў кансультант 1-га ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраўніцтва Генштаба Андрэй Мурашоў, паведамляе Радыё Свабода

Прадстаўнік Міністэрства абароны адзначыў, што найбліжэйшая прызыўная кампанія пачнецца ў Беларусі 1 жніўня, аднак змены ў закон аб правілах прызыву, якія значна змяншаюць колькасьць тых, хто мае права на адтэрміноўку, пакуль не падпісаныя кіраўніком краіны. Паводле беларускага заканадаўства, зьмены ў правілы прызыву могуць набыць моц не раней, чым праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня новага закону.

Такім чынам, прызыўная кампанія сёлета будзе праходзіць спачатку па старых правілах, а пасля — па новых. У тым ліку, калі Аляксандр Лукашэнка падпіша новы дакумент да яе завяршэння.

«Прызыўная кампанія падзеліцца на дзве часткі, — адзначыў Андрэй Мурашоў. — Гэта створыць пэўныя складанасьці ў працы ваенкаматаў».

28 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон, якія вызначаюць новы парадак давання адтэрміновак ад службы ў войску.

0
меркаванне / Адказаць
23.07.2019 / 12:53
Што ён рабіў у доме Масквы? 
1
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
23.07.2019 / 13:15
Рабіце пашпарт РР каб не хадзіць с зоркай на жываце.
0
Свободный / Адказаць
23.07.2019 / 13:39
Да жизни никакой семьи не заводят рабов не хватает стоит и задуматься
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру